Заява Высокага прадстаўніка ЕС Кэтрын Эштан у сувязі з выкананнем смяротных прысудаў у Беларусі

Высокі прадстаўнік ЕС па замежных справах і пытаннях бяспекі Кэтрын Эштан зрабіла сёння наступную заяву:

"Я рашуча асуджаю пакаранні смерцю Алега Грышкаўцова і Андрэя Бурдыкі ў Беларусі, пра якія стала вядома з дзяржаўных сродкаў масавай інфармацыі. Я ведаю, якія жудасныя злачынствы здзейснілі гэтыя двое мужчын, і мае думкі з ахвярамі і іх роднымі. Тым не менш, Еўрапейскі Саюз выступае супраць прымянення смяротнага пакарання пры любых абставінах і заклікае Беларусь далучыцца да глабальнага мараторыя ў якасці першага крока да поўнай адмены смяротнага пакарання."

Брусэль, 22 ліпеня 2011

опубликован 26/07/2011

В начало страницы