10-я гадавіна цэнтра “Бэйт-Сімха” (11 чэрвеня 2021 г.) [fr] [ru]

11 чэрвеня Пасол з жонкай Марыяй дэ Лакост прысутнічалі на 10-й гадавіне цэнтра “Бэйт-Сімха” па запрашэнні галоўнага равіна Рыгора Абрамовіча.

У цэнтры, размешчаным на месцы былога мінскага гета, знаходзіцца сінагога руху рэфарматарскага іўдаізму.

Гэты цэнтр распрацоўвае розныя праграмы ў амаль 30-ці напрамках з акцэнтам на культурную і адукацыйную сферы.

Пасол пажадаў доўгага існавання цэнтру “Бэйт-Сімха” ("дом радасці" па-габрэйску) і яго супольнасці, якая пашыраецца на працягу 10 гадоў.

créditphotos@andreï doroféev

Dernière modification : 16/06/2021

Haut de page