Беларусь - Францыя заклікае вызваліць Аксану Колб і яшчэ 26 журналістаў (26 красавіка 2022) [fr] [ru]

Францыя выказвае шкадаванне наконт арышту беларускай журналісткі Аксаны Колб, галоўнага рэдактара газеты "Новы час", і прад’яўлення ёй абвінавачання 22 красавіка. Гэтая працэдура з’яўляецца яшчэ адной ілюстрацыяй палітыкі рэпрэсій беларускіх уладаў супраць незалежных СМІ і ўсіх форм апазіцыі нелегітымнаму рэжыму Аляксандра Лукашэнкі.

Мы вітаем прыхільнасць праву беларусаў на праўдзівую і правераную інфармацыю пра спадарыню Аксану Колб, а таксама пра ўсіх незалежных беларускіх журналістаў.

Францыя заклікае да неадкладнага і безумоўнага вызвалення спадарыні Аксаны Колб, а таксама 26 іншых журналістаў, затрыманых у цяперашні час у Беларусі.

Dernière modification : 14/11/2022

Haut de page