Беларусь - Сустрэча спадара Жана-Іва Ле Дрыана са спадарыняй Святланай Ціханоўскай (15 верасня 2021 г.) [fr] [ru]

Сёння ў другой палове дня міністр Еўропы і замежных спраў Жан-Іў Ле Дрыан сустрэлся з г-жой Святланай Ціханоўскай. Гэтая сустрэча праводзіцца ў рамках рэгулярных кантактаў, якія Францыя падтрымлівае з г-жой Ціханоўскай з пачатку палітычнага крызісу ў Беларусі, а таксама з беларускай грамадзянскай супольнасцю ва ўсіх яе праявах.

Міністр зноў заявіў аб падтрымцы Францыяй дэмакратычных спадзяванняў беларускага народа і нагадаў аб імкненні нашай краіны да ўсталявання ў Беларусі нацыянальнага дыялогу, які дазваляе правесці свабодныя і справядлівыя выбары пры ўдзеле міжнародных назіральнікаў.

Ва ўзаемадзеянні са сваімі еўрапейскімі партнёрамі з 9 жніўня 2020 г. Францыя прыняла чатыры паслядоўных пакета санкцый у адказ на жорсткае падаўленне беларускай грамадзянскай супольнасці, становішча якой працягвае пагаршацца. Міністр пацвердзіў моцную падтрымку Францыяй гэтых мер у рэчышчы ўсіх дзеянняў беларускіх уладаў у дачыненні да беларускага народа і Еўрапейскага саюза ў кантэксце выкарыстання міграцыйных працэсаў, якія назіраюцца ў апошні час.

Dernière modification : 29/09/2021

Haut de page