Беларусь: Заява прэс-сакратара ў сувязі з абмежаваннем дыпламатычнай прысутнасці Літвы (7 ліпеня 2021) [fr] [ru]

У аўторак беларускія ўлады загадалі кіраўніку місіі амбасады Літвы ў Мінску і генеральнаму консулу ў г. Гродна пакінуць краіну не пазней 11 ліпеня, што рэзка абмяжоўвае дыпламатычную прысутнасць Вільнюса ў Беларусі.

Такім чынам рэжым Лукашэнкі закрывае дыпламатычныя каналы для далейшай камунікацыі. Акрамя таго, скарачаючы колькасць консульскіх супрацоўнікаў дыпламатычных місій дзяржаў-членаў ЕС, рэжым абмяжоўвае магчымасці для беларусаў паехаць у краіны ЕС. Ужо ў кастрычніку мінулага года па загаду рэжыму амбасадары Літвы і Польшчы пакінулі краіну, а ў траўні гэтага года ўсе супрацоўнікі амбасады Латвіі ў Мінску былі змушаны з’ехаць. Зусім нядаўна беларускія ўлады папрасілі кіраўніка прадстаўніцтва ЕС у Мінску вярнуцца ў Брусель для кансультацый.

Гэтымі дзеяннямі рэжым яшчэ больш ізалюе сябе. Такія рашэнні таксама шкодзяць Беларусі і яе насельніцтву. Утрыманне дыпламатычных каналаў сувязі адкрытымі ў цяжкі перыяд мае вырашальнае значэнне. ЕС заклікае беларускія ўлады дазволіць паўнавартасную прысутнасць дыпламатычных місій ЕС і дзяржаў-членаў, неабходную для дыпламатычнай дзейнасці.

Dernière modification : 08/07/2021

Haut de page