Францыя рашуча асуджае новую хвалю арыштаў у Беларусі, накіраваную супраць членаў праваабарончых арганізацый, а таксама ператрусы, якія праводзяцца ў памяшканнях палітычных партый, арганізацый і аналітычных цэнтраў, культуры і абароны правоў чалавека. Францыя мае намер рашуча працягваць падтрымку беларускага насельніцтва і грамадзянскай супольнасці.
Як і еўрапейскія партнёры, Францыя заклікае беларускія ўлады паважаць свае міжнародныя абавязацельствы ў частцы павагі правоў чалавека і асноўных свабод і будзе працягваць у поўнай меры прымяняць еўрапейскія санкцыі супраць вінаватых у сур’ёзных парушэннях правоў чалавека ў гэтай краіне.