Кожны год кансалтынгавая кампанія EY публікуе “барометр прывабнасці” Францыі, які дазваляе правесці параўнальны аналіз у галіне эканамічных паказчыкаў з нашымі еўрапейскімі суседзямі. “Барометр-2023” пацвярджае пазітыўнае эканамічнае развіццё нашай краіны і яе прывабнасць.
Ужо чацвёрты год запар Францыя прымае, у параўнанні з астатнімі еўрапейскімі краінамі, найбольшую колькасць інвестыцыйных праектаў са значнай доляй прамысловых праектаў і навукова-даследчых цэнтраў: у 2022 годзе ў спісе было 1259 праектаў, і 4 з 10 праектаў - у прамысловасці, што ўказвае на паскарэнне рэіндустрыялізацыі.
Гэтыя праекты прыносяць карысць усім рэгіёнам: амаль кожны другі праект знаходзіцца ў сельскай мясцовасці або ў гарадах з насельніцтвам менш за 200 тысяч чалавек.
Такія станоўчыя паказчыкі з’яўляюцца плёнам рэформаў, якія праводзяцца з 2017 года і тычацца трансфармацыі і мадэрнізацыі нашага бізнес-асяроддзя; гэта таксама стала магчымым дзякуючы намаганням рэгіёнаў і Team France Invest пры Business France, а таксама эфектыўнай працы нашай эканамічнай дыпламатыі.
Падтрыманыя праекты спрыяюць дынамічнаму развіццю нашай эканомікі, а таксама стварэнню і захоўванню працоўных месцаў, падтрымліваюць энергічнае асяроддзе ў розных кутках краіны. І гэта значыць, что наша краіна атрымала давер міжнародных інвестараў на доўгі час.