Міжнародны дзень дэмакратыі (15 верасня 2021 г.) [fr] [ru]

З нагоды Міжнароднага дня дэмакратыі Францыя пацвярджае важнасць захавання грамадзянскай прасторы, які дазваляе рэалізоўваць магчымасць крытычнага мыслення і якая гарантуе ўмовы для свядомага прыняцця рашэнняў.

Менавіта таму міністр Еўропы і замежных спраў Жан-Іў Ле Дрыан разам з арганізацыяй «Рэпарцёры без межаў» выступіць старшынёй на першым Саміце міністраў па пытаннях інфармацыі і дэмакратыі 24 верасня 2021 г. у Нью-Ёрку, праз два гады пасля таго, як быў пакладзены пачатак Партнёрства ў галіне інфармацыі і дэмакратыі ў рамках Альянсу за шматбаковасць.

Саміт міністраў па пытаннях інфармацыі і дэмакратыі дасць магчымасць абмеркаваць неабходнасць дэмакратычных патрабаванняў у рэгуляванні кантэнту, каб лепш змагацца з такой згубнай з’явай, як інфадэмія, вывучаць інавацыйныя сродкі забеспячэння эканамічнай устойлівасці журналістыкі і разгледаць пытанне аб рэжыме адказнасці сацыяльных сетак і іх карыстальнікаў.

Dernière modification : 16/09/2021

Haut de page