Наведванне Беларускага інстытута стратэгічных даследаванняў (BISR)
23 сакавіка Пасол Францыі разам з Першым саветнікам пасольства Аляксандрам Піке наведаў Беларускі інстытут стратэгічных даследаванняў (BISR) і сустрэўся з дырэктарам Алегам Макаравым, а таксама яго намеснікам Віталем Стахоўскім.
Супрацоўнікі Інстытута прадставілі вынікі сваіх сацыялагічных даследаванняў па шэрагу напрамкаў, у тым ліку ў галіне арганізацыі стасункаў паміж дзяржавай і асноўнымі канфесіямі ў Беларусі.
Былі адзначаны магчымасці ўмацавання адносін паміж Інстытутам і аналагічнымі ўстановамі ў Францыі.