Наведванне Гомельскага гарадскога маладзёжнага тэатра (г. Гомель, 9 верасня 2021 г.)
Па запрашэнні Гомельскага гарадскога маладзёжнага тэатра амбасадар Францыі з жонкай прысутнічалі на паказе спектакля па п’есе Фларыяна Зеллера "БАЦЬКА".
Гэты спектакль упершыню ў Беларусі паставіў рэжысёр Віталь Краўчанка.
З гэтай нагоды амбасадар з жонкай сустрэліся з дырэктарам тэатра спадарыняй Аленай Маставенка, а таксама з намесніцай старшыні Гомельскага гарвыканкама спадарыняй Аленай Алексінай.