Наведванне галерэі "Арт-Беларусь" (1 ліпеня 2021 года) [fr] [ru]

1 ліпеня aмбасадар Францыі з жонкай, а таксама Першы дарадца Аляксандр Піке і каардынатарка культурных мерапрыемстваў амбасады Іна Мацыенка наведалі галерэю "Арт-Беларусь", у якой знаходзіцца калекцыя мастацкіх твораў, сабраная Белгазпрамбанкам па ініцыятыве былога дырэктара Віктара Бабарыкі, які на сённяшні час знаходзіцца за кратамі.

Калекцыя карцін і скульптур, многія з якіх звязаныя з мастакамі Парыжскай школы беларускага паходжання, больш за год знаходзілася ў арышце ў рамках судовага расследавання ў дачыненні да былога кандыдата ў прэзідэнты на выбарах 9 жніўня 2020 г.

Dernière modification : 05/07/2021

Haut de page