Наведванне кампаніі "Аўтапрамсервіс" (25 чэрвеня 2021 г.) [fr] [ru]

Амбасадар Францыі наведаў кампанію "Аўтапрамсервіс", якая з’яўляецца дылерам аўтамабіляў Renault, Lada, Mitsubishi і Nissan у Беларусі.

Прадпрыемства, якое няспынна расце, існуе ў Беларусі ўжо больш за 25 гадоў і прапануе сваім кліентам шырокі спектр паслуг і аўтамабіляў, імпартаваных непасрэдна з Францыі, а таксама з Расіі.

Амбасадар абмеркаваў з заснавальнікам кампаніі Баляславам Вараненкам і кіраўніцай Вольгай Мяльковай планы па развіццю "Аўтапрамсервісу" ў Мінску і ў іншых рэгіёнах Беларусі,што паспрыяе распаўсюджанню ўсіх брэндаў альянсу Renault-Nissan на беларускім аўтамабільным рынку.

JPEG - 494.6 ko
Амбасадар Францыі Нікаля дэ Лакост, упаўнаважаная па эканамічных пытаннях амбасады Яна Пучкоўская, кіраўніца кампаніі "Аўтапрамсервіс" Вольга Мялькова, заснавальнік "Аўтапрамсервіс" Баляслаў Вараненак

Dernière modification : 29/06/2021

Haut de page