15 чэрвеня дэлегацыя пасольства Францыі наведала кандытарскую краму "Мулен" у Мінску, якая адчыніла свае дзверы восем гадоў таму дзякуючы намаганням Таццяны Жаўнерчык, якая першая пачала прапагандаваць сярод жыхароў Менска стыль жыцця па-французску ў сэнсе спажывання хлеба.
Гэтая пякарня добра вядомая дзякуючы хлебу і французскай выпечцы, якія вырабляюцца на месцы з мукі і шакаладу, прывезеных непасрэдна з Францыі.
Пасол абмеркаваў з заснавальніцай планы па развіцці кампаніі з улікам хуткага распаўсюджання прадпрыемстваў на рынку французскага хлеба ў Беларусі.