Памёр старшыня Беларускага Хельсінкскага камітэта Алег Гулак [fr] [ru]

16 снежня ва ўзросце 55 гадоў памёр старшыня Беларускага Хельсінкскага камітэта Алег Гулак. Праваабаронца Алег Гулак рэгулярна ўдзельнічаў у судовых справах і шматлікіх грамадскіх акцыях па абароне правоў ахвяраў парушэнняў правоў чалавека ў Беларусі.
Алег Гулак, выпускнік юрыдычнага факультэта БДУ, доўгі час працаваў па спецыяльнасці, а з 1996 года пачаў супрацоўнічаць з Хельсінкскім камітэтам, які ён узначаліў у 2008 годзе.
У 2016 годзе ён атрымаў франка-нямецкую прэмію ў галіне правоў чалавека і вяршэнства права (гэтая прэмія штогод прысуджаецца асобам, якія ўнеслі выключны ўклад у абарону і пашырэнне правоў чалавека). У 2017 годзе Міністэрства юстыцыі ўключыла Алега Гулака ў склад Рэспубліканскай грамадскай назіральнай камісіі, якая займаецца маніторынгам умоў утрымання ў СІЗА і турмах. Хельсінкскі камітэт у Беларусі быў ліквідаваны ў верасні 2021 года, але арганізацыя, нягледзячы ні на што, працягнула сваю дзейнасць.
Алег Гулак быў выдатным знаўцам, яго экпертныя меркаванні прызнавалі паўсюдна.

Dernière modification : 19/12/2022

Haut de page