Peugeot: гісторыя брэнда і развіццё ў Беларусі

«Peugeot», адно з самых папулярных прадпрыемстваў у свеце, спецыялізуецца на вытворчасці легкавых і камерцыйных аўтамабіляў. Кампанія «Les fils de Peugeot Frères» утварылася ў 1810 годзе. Гісторыя канцэрна пачалася зусім не з вытворчасці аўтамабіляў. Першапачаткова сям’я Пежо займалася вырабам кавамолак, млыноў для солі і перцу, парасонаў, ровараў і інш.

JPEG

З 1886 года Арман Пежо пачынае цікавіцца аўтамабільнай вытворчасцю. Свой першы аўтамабіль ён сабраў у 1889 годзе; гэта быў трохколавы паравы транспартны сродак. У наступны час Пежо супрацоўнічае з шматлікімі інжынерамі і спецыялістамі, якія пачынаюць вырабляць аўтамабілі з рознымі тэхнічнымі характарыстыкамі. Апроч аўтамабіляў каманда займалася зборкай рухавікоў.

У 1896 годзе Арман Пежо пабудаваў завод у Адэнкуры ў Францыі, стварыў уласную фірму пад назвай «Société Anonyme des Automobiles Peugeot» і пачаў актыўна займацца толькі вытворчасцю транспартных сродкаў. Яго кампанія хутка развівалася, у 1903 годзе яна ўжо вырабляе большую частку ўсіх аўтамабіляў Францыі.

У перыяд Другой сусветнай вайны канцэрн адзначыўся вырабам першага электрамабіля маркі «Peugeot VLV».

Напрыканцы 50-х гадоў аўтамабілі «Peugeot» пачынаюць прадавацца ў Амерыцы. У Расiю першая партыя паступіла ў 1876 годзе. У 1913 годзе ў Санкт-Пецярбурзе, сталіцы Расійскай імперыі, з’явілася генеральнае прадстаўніцтва «Пежо». Аўтамабілі гэтай маркі ўжо даўно прысутнічалі на дарогах краіны, але адкрыццё салона ў сталіцы дазволіла «Пежо» узмацніць сваю прысутнасць у Расіі.

У сярэдзіне 70-х гадоў кампанія паглынае маркі Citroën і Chrysler. У гэты ж самы час ствараецца PSA (Peugeot Société Anonyme).

У 1982 годзе з’яўляецца Асацыяцыя гісторыі Peugeot. У сувязі з гэтым у Сашо ў Францыі быў адкрыты музей, дзе можна азнаёміцца з усімі мадэлямі, створанымі прадпрыемствам, ад самай першай да самай апошняй. У 1990 годзе кампанія адзначыла сваё стагоддзе. У нашыя дні Peugeot-Citroen Group займае другое месца па вырабе транспартных сродкаў у Еўропе.

Аўтамабілі маркі «Peugeot» шмат разоў з’яўляліся на кінаэкранах, напрыклад, у серыяле пра інспектара Каломба і ў нашумелым фільме «Таксі». Дарэчы, лагатып ільва быў запатэнтаваны яшчэ ў 1858 годзе, калі браты Пежо займаліся вытворчасцю не аўтамабіляў, а розных бытавых прыбораў.

Мацярынская кампанія PSA Peugeot Citroën з’яўляецца найбуйнейшым у Еўропе вытворцам лёгкіх камерцыйных аўтамабіляў (18,8% рынку) і лідэрам у вытворчасці аўтамабіляў з нізкім узроўнем выхлапу (26,2% рынку аўтамабіляў з узроўнем выхлапу менш за 130 г/км).

У Беларусі афіцыйным імпарцёрам аўтамабіляў маркі "Пежо" з’яўляецца Унітарнае прадпрыемства "ПС Аўта Груп". У кампаніі больш за 300 чалавек працуюць у сферы продажаў, аўтасэрвісу, паслуг таксі, доўгатэрміновай арэнды аўто і інш. "ПС Аўта Груп" мае 5 афіцыйных дылераў у рэгіёнах Беларусі.

JPEG

У 2015 годзе ў Беларусі стартавалі продажы аўтамабіляў "Пежо" беларускай вытворчасці, у прыватнасці, седанаў сярэдняга класу "Пежо-301", рэстайлінгава красовера "Пежо-3008" і "Пежо-Партнёр", і новага рэстайлінгава бізнэс-седана "Пежо-508", а таксама дзвюх мадэляў "Сітраэн": "C-Элізэ" і "Берлінга". Аўтамабілі збіралі на прамысловых пляцоўках завода "Юнісон", размешчанага ў вёсцы Абчак, 10 км ад Мінска.

Адкрыццё зборачнай вытворчасці "Пежо" і "Сітраэн" на заводзе "Юнісон" стала ўнікальным праектам, які нарадзіўся ў выніку актыўнага развіцця франка-беларускіх адносін і з’явіўся пілотным у рамках супрацоўніцтва дзвюх дзяржаў, вынікам вялікай працы, праведзенай на прадпрыемстве з моцнай інжынерна- тэхнічнай падтрымкай французскага аўтавытворцы.

Пазней праект быў часова прыпынены, але толькі на пэўны час, каб з новай сілай аднавіліся перамовы па яшчэ больш маштабнаму супрацоўніцтву з уключэннем не толькі зборкі буйных вузлоў, але таксама і афарбоўкі і зваркі аўтамабіляў.

Пажадаем двум бакам паспяховага супрацоўніцтва ў 2021 годзе, а брэнду "Пежо" - значна ўзмацніць свае пазіцыі на беларускім рынку.

Dernière modification : 16/06/2021

Haut de page