Працяг суда над Віктарам Бабарыкам (21 і 24 чэрвеня 2021 г.) [fr] [ru]

21 і 24 чэрвеня амбасадар Францыі прысутнічаў на аднаўленні судовага слухання па справе Віктара Бабарыкі, былога старшыні Белгазпрамбанка, экс-прэтэндэнта на пасаду прэзідэнта Беларусі, якога не дапусцілі да ўдзелу ў прэзідэнцкіх выбарах 9 жніўня 2020 года.

На паседжанні ад 21 чэрвеня слухаліся выступленні бакоў.
На паседжанні ад 24 чэрвеня выступалі адвакаты.

Францыя і краіны-члены Еўрапейскага Саюза заклікаюць беларускія ўлады вызваліць усіх, хто ў цяперашні час знаходзіцца за кратамі па палітычных матывах.

Dernière modification : 24/06/2021

Haut de page