Прысуд Віктару Бабарыку (6 ліпеня 2021 г.) [fr] [ru]

Амбасадары Францыі і Швейцарыі, а таксама прадстаўнікі ЕС і амбасадаў Германіі, Аўстрыі і Злучаных Штатаў Амерыкі прысутнічалі на абвяшчэнні прысуду былому кіраўніку Белгазпрамбанка і кандыдату ў прэзідэнты Віктару Бабарыку, якому перашкодзілі ўдзельнічаць у прэзідэнцкіх выбарах 9 жніўня 2020 года.

Прысуд Віктару Бабарыку быў вынесены Вярхоўным судом – яму прысудзілі 14 гадоў пазбаўлення волі, а таксама выплату 46 мільёнаў беларускіх рублёў (15 мільёнаў еўра) у якасці кампенсацыі і штрафу ў памеры 45 000 еўра, а таксама забаранілі займаць кіраўніцкія пасады.

Іншыя супрацоўнікі гэтага банка, якіх таксама прыцягнулі да адказнасці, былі асуджаныя на тэрміны ад 3 да 6,5 гадоў пазбаўлення волі.

Гэты вердыкт, вынесены Вярхоўным судом, які з’яўляецца канчатковым без права на абскарджванне, - незразумелы і падкрэслівае немагчымасць беларускай судовай сістэмы судзіць непраўдзята.

Францыя і краіны-члены Еўрапейскага саюза па-ранейшаму адданыя дэмакратычным прынцыпам справядлівасці і заклікаюць беларускія ўлады вызваліць усіх, хто ў цяперашні час знаходзіцца ў зняволенні па палітычных матывах.

Dernière modification : 12/07/2021

Haut de page