Памёр Дзяніс Кожарiн, французскі выкладчык і перакладчык (26 ліпеня 2021 году) [fr] [ru]

Амбасада Францыі смуткуе разам з сям’ёй, сябрамі і калегамі аб смерці Дзяніса Кажарына, выдатнага перакладчыка французскай мовы, выкладчыка факультэта раманскіх моў Лінгвістычнага ўніверсітэта і Франка-беларускага цэнтра, вялікага сябра Францыі.

На працягу ўсёй сваёй кар’еры Дзяніс Кажарын шмат зрабіў для распаўсюджвання французскай мовы і культуры.

Ён перакладаў для многіх французскіх амбасадараў у Беларусі, якія ацанілі выключную дакладнасць і дасканаласць яго перакладаў.

У 2014 годзе амбасадарка Францыі ў Беларусі Дамінік Газюi прысвоіла яму званне Кавалера Ордэна Акадэмічных пальмаў.

Беларусь і Францыя страцілі вельмі каштоўнага чалавека.

Хай ён спачывае з мірам!

Dernière modification : 02/08/2021

Haut de page