Сняданне ў стылі Напалеона ў Рэзідэнцыі амбасадара Францыі (2 ліпеня 2021 г.) [fr] [ru]

2 ліпеня 2021 года амбасадар Францыі ў Беларусі Нікаля дэ Лакост з жонкай завіталі на сняданне ў рэзідэнцыі дактаранта гістарычнага факультэта Беларускага дзяржуніверсітэта Дзмітрыя Ракава, які перамог у віктарыне "Напалеон ад альфы да амегі", арганізаванай 5 траўня ў рамках года Напалеона 2021.

З гэтай нагоды шэф-повар рэзідэнцыі прапанаваў спецыяльнае меню са стравамі, якія можна было бачыць на імператарскім стале.

Вось што пакаштаваў госць:

PNG

Амбасада Францыі ў Беларусі сумесна з Фондам Напалеона і Saint Helena Napoleonic Heritage Ltd, а таксама з беларускімі клубамі рэканструктараў арганізавалі паказ у мінскім кінатэатры фільма " Monsieur N " Антуана дэ Кона (2003 год) з нагоды 200-годдзя з дня смерці Напалеона. Гэты фільм уяўляе сабой фрэску з мастацкага боку гледжання перыяду выгнання і дэпрэсіі Напалеона на выспе Святой Алены.

Падчас снядання у рэзідэнцыі былі абмеркаваныя ў тым ліку і праекты канферэнцый у французскай медыятэцы.

JPEG - 167.6 ko
Амбасадар Францыі Нікаля дэ Лакост з жонкай Марыяй дэ Лакост, Першы дарадца Аляксандр Піке, пераможца ў віктарыне Дзмітры Ракаў

Dernière modification : 12/07/2021

Haut de page