Супольная заява з нагоды Еўрапейскага і Сусветнага дня супраць смяротнага пакарання

Супольная заява Турб’ёрна Ягланда, Генеральнага сакратара Рады Еўропы, і Кэтрын Эштан, Высокага прадстаўніка Еўрапейскага Саюза па замежных справах і палітыцы бяспекі, з нагоды Еўрапейскага і Сусветнага дня супраць смяротнага пакарання

10 кастрычніка 2012 года

"Смяротнае пакаранне бесчалавечнае і не патрэбнае. Досвед таксама паказаў, што яно не стрымлівае злачыннасць. Няма бездакорных сістэм правасуддзя; любая судовая памылка можа прывесці да трагічнай гібелі нявінных людзей.

Адмена смяротнага пакарання ва ўсёй Еўропе і за яе межамі - агульная задача для ўсіх нашых краін-сябраў. У нашых краінах-сябрах за апошнія пятнаццаць гадоў не было ніводнага пакарання смерцю.

Еўрапейскі Саюз і Савет Еўропы заклікаюць усе еўрапейскія дзяржавы, якія яшчэ не адмянілі смяротнае пакаранне дэ-юрэ пры любых абставінах, зрабіць гэта шляхам ратыфікацыі адпаведных пратаколаў да Еўрапейскай канвенцыі па правах чалавека.

Савет Еўропы і Еўрапейскі Саюз заклікаюць Беларусь, адзіную еўрапейскую краіну, у якой да гэтага часу ажыццяўляюцца смяротныя пакаранні, абвясціць мараторый як крок да поўнай адмены смяротнага пакарання.

Мы вітаем глабальную тэндэнцыю да адмены смяротнага пакарання, і адзначаем, што колькасць краін, якія прымяняюць смяротнае пакаранне, пастаянна змяншаецца. З іншага боку, мы занепакоеныя рэзкім ростам колькасці пакаранняў смерцю на працягу апошніх дванаццаці месяцаў у некаторых з тых краін, у якіх да гэтага часу ўжываецца і ажыццяўляецца смяротнае пакаранне.

Еўрапейскі Саюз і Савет Еўропы настойліва заклікаюць усе краіны, якія ўсё яшчэ не адмовіліся ад смяротнага пакарання, неадкладна абвясціць мараторый на смяротнае пакаранне ў якасці першага кроку да яго адмены. Акрамя таго, мы заклікаем усе краіны падтрымаць рэзалюцыю аб глабальным мараторыі на прымяненне смяротнай кары, якая будзе пастаўленая на галасаванне на 67-й сесіі Генеральнай Асамблеі ААН у снежні 2012 года.

Савет Еўропы і Еўрапейскі Саюз пацвярджаюць, што будуць і надалей рашуча і настойліва садзейнічаць адмене смяротнага пакарання ў Еўропе і ва ўсім свеце."

Харватыя як краіна, якая ўваходзіць у ЕС; краіны-кандыдаты Турцыя, былая югаслаўская Рэспубліка Македонія, Чарнагорыя, Ісландыя і Сербія; краіны Працэсу стабілізацыі і асацыяцыі і патэнцыйныя кандыдаты Албанія, Боснія і Герцагавіна; краіны ЕАСГ Ліхтэнштэйн і Нарвегія, сябры Еўрапейскай эканамічнай прасторы, а таксама Украіна і Рэспубліка Малдова далучаюцца да гэтай заявы.

опубликован 10/10/2012

В начало страницы