Сустрэча з Міністрам замежных спраў Беларусі Ўладзімірам Макеем (16 красавіка 2021)

Паслы Германіі і Францыі ў Беларусі Манфрэд Хутэрэр і Нікаля дэ Лакост адпаведна сустрэліся 16 красавіка з Міністрам замежных спраў Беларусі Ўладзімірам Макеем.

Падчас сустрэчы закранулі тэму палітычнай сітуацыі ў Беларусі, а таксама абмеркавалі некаторыя пытанні міжнароднай палітыкі. Сустрэча прайшла ў канструктыўным рэчышчы.

Паслы выказалі занепакоенасць сваіх урадаў з нагоды сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі і нагадалі аб пазіцыі ЕС немагчымасці нармалізацыі адносін да таго часу, пакуль не будзе пакладзены канец гвалтоўным дзеянням супраць мірных дэманстрантаў, пакуль не будуць вызваленыя ўсе палітычныя зняволеныя і не будзе пачаты шырокі ўсебаковы палітычны дыялог, і, як вынік, праведзеныя новыя прэзідэнцкія выбары.

Dernière modification : 18/05/2021

Haut de page