Сустрэча з прадстаўнікамі беларускага ПЭН-клуба (1 чэрвеня 2021 г.) [fr] [ru]

1 чэрвеня 2021 года пасол Францыі сустрэўся з дэлегацыяй беларускага ПЭН-клуба, у прыватнасці, з Таццянай Нядбай, паэткай і перакладчыкам, віцэ-прэзідэнтам і былым прэзідэнтам ПЭНА (2017-2019), Андрэем Хадановічам, паэтам, перакладчыкам французскай паэзіі, які таксама быў прэзідэнтам ПЭН-клуба з 2009 па 2017 гады, і Яўген Сапач, сакратаром па міжнародных справах.

Беларускі ПЭН-клуб, створаны ў 1989 годзе і ў цяперашні час узначалены Святланай Аляксеевіч, лаўрэатам Нобелеўскай прэміі па літаратуры ў 2015 годзе, якая пражывае на дадзены момант у Германіі, з’яўляецца важнай платформай, якая падтрымлівае развіццё культуры, літаратуры, гісторыі і журналістыкі ў Беларусі. У прыватнасці, ён арганізуе майстар-класы з прафесіяналамі, якія высока цэняцца маладымі пісьменнікамі і перакладчыкамі.

Удзельнікі сустрэчы абмеркавалі сучасны стан беларускай культуры, у тым ліку выдавецкія справы, і месца ў грамадстве беларускай мовы на сённяшні дзень.

JPEG

Dernière modification : 11/06/2021

Haut de page