Сусветны дзень барацьбы за адмену смяротнага пакарання (10 кастрычніка 2021) [fr] [ru]

З нагоды Сусветнага дня барацьбы супраць смяротнага пакарання Францыя нагадвае пра сваю прыхільнасць ўсеагульнай адмене смяротнага пакарання.

Францыя выступае супраць смяротнага пакарання ўсюды і пры любых абставінах. Яна прыхільная ўсеагульнай адмене гэтага несправядлівага, бесчалавечнага і неэфектыўнага пакарання і заклікае ўсе дзяржавы, у якіх яшчэ ўжываецца смяротнае пакаранне, увесці мараторый з мэтай яе канчатковай адмены.

Прамова Нікаля дэ Лакоста, Пасла Францыі ў Беларусі

Паважанае спадарства! Шаноўныя сябры !

У гэтым годзе Францыя адзначае саракагоддзе скасавання смяротнага пакарання.

Рабэр Бадантер, міністр юстыцыі таго часу, стаў аўтарам закону, які дзявятага кастрычнiка сорак гадоў таму скасаваў смяротнае пакаранне ў Францыі.

Такім чынам, мая краіна далучылася да ста васьмідзесяці пяці краін, у якіх сёння няма смяротнага пакарання.

Французскім правам забаронена высылка любога чалавека ў краіну, дзе ён можа атрымаць вышэйшую меру.

Францыя разглядае смяротнае пакаранне як жорсткі і бесчалавечны акт.

Ніякая юрыдычная сістэма не абаронена ад судовай памылкі, здольнай пацягнуць за сабой незаменную страту чалавечага жыцця.

Нарэшце, смяротнае пакаранне ніколі і нідзе не спрыяе барацьбе са злачыннасцю.

Франция продолжает широкую кампанию с амбициозной целью - достичь отмены смертной казни во всем мире.

Я полностью убежден, что Франция, приветствовала бы решение Беларуси по пересмотру своей законодательной базы о смертной казни, или хотя бы на первом этапе по введению моратория в стране.

Ваша страна проходит в настоящее время через сложный период.

Многое меняется в жизни белорусского общества, но одно должно, я полагаю, оставаться неизменным – это ценность человеческой жизни.

Спасибо!

Дзякуй!

Dernière modification : 11/10/2021

Haut de page