Свята музыкі (21 чэрвеня 2021) [fr] [ru]

З нагоды музычнага фестывалю, які праводзіцца штогод у Францыі 21 чэрвеня, амбасада Францыі ў Беларусі арганізавала канцэрт "Свята музыкі", які адбыўся 21 чэрвеня 2021 года ў 19:00 у клубе HIDE.

Музычны вечар адкрыў Беларускі нацыянальны камерны аркестр пад кіраўніцтвам Яўгена Бушкова.

У выкананні аркестра прагучалі наступныя творы:
 Гектар Берліоз “Ракоцы-марш”.
 Леа Дэліб “Дуэт кветак” з оперы "Лакмэ"
 Жорж Бізэ “Кармэн-сюіта”
 Клод Дэбюсі “Дзяўчына з валасамі колеру ільна”
 Каміль Сэн-Санс “Пляска смерці”
 Шарль Азнавур “Вечнае каханне”
 Іў Мантан “Пад небам Парыжу”
 Мірэй Мацьё “Парыжскае танга”

У канцэрце таксама прыняла ўдзел спявачка Кацярына Худзінец. Выкладчыца, заснавальніца і дырэктарка Школы джаза (@jazzschool.by), Кацярына ўдзельнічала, асобна альбо разам з Chiefs Band, у шматлікіх джазавых фестывалях, такіх як Koktebel jazz, Klaipeda jazz, Arkhangels, Narian-Mar jazz, Blue Bay Jazz, Jazz Fontanas і інш. Кацярына Худзінец таксама была салісткай аркестра Symphonic Drive.

JPEG
JPEG
JPEG
JPEG

Напрыканцы вечара выступілі ды-джэі Stereobeaver і KorneJ, заснавальнікі Інтэрнэт-радыё "Radio Plato". Музыкі маюць эклектычныя музычныя густы. У іх сэтах, якія мы можам паслухаць па радыё Radio Plato, мы можам пачуць уплывы наступных напрамкаў: хіп-хоп, хіндзі, дыска, хаўс, фанк. На святочным вечары ды-джэі Stereobeaver і KorneJ выконвалі кампазіцыі ў стылях ад french touch да french kiss.

Канцэрт быў арганізаваны па ініцыятыве амбасады Францыі ў Беларусі пры падтрымцы брэнда “Пятруха” і кампаніі Schneider Electric.

Dernière modification : 08/07/2021

Haut de page