Візіт Пасла Францыі ў Шчучын (14 красавіка 2021)

14 красавіка дэлегацыя пасольства Францыі ў Мінску наведала горад Шчучын па запрашэнні мясцовых улад.

Пасол Францыі абмеркаваў з Аляксеем Садоўскім, старшынёй Шчучынскага выканаўчага камітэта, і яго намесніцай Аленай Пасютай сумесныя двухбаковыя праекты ў турыстычнай і культурнай сферах, у прыватнасці размова ішла пра ўсталяванне помніка капітану Шарлю дэ Голю ў Шчучыне. Падчас Першай сусветнай вайны на працягу чатырох месяцаў будучы генерал дэ Голь і першы прэзідэнт Пятай Рэспублікі знаходзіўся ў палоне ў Шчучыне са сваімі баявымі таварышамі.

Падчас візіту дэлегацыя таксама наведала Палац моладзі, дзе вучні адной з сярэдніх школ Шчучына прадэкламавалі творы на французскай мове ў гонар гасцей, а таксама наведала завод "Аўтапровад", у мінулым лагер для ваенных палонных, у якім размяшчаліся французскія афіцэры падчас Першай сусветнай вайны.

JPEG - 503.8 ko
Посол Франции, Николя Де Лакост, и Алексей Валентинович Садовский, председатель Щучинского райисполкома

JPEG
JPEG

Прэса аб візіце Пасла ў Шчучын:
Посол Франции в Беларуси Николя де Лакост встретился с руководством Щучинского района: обсудили взаимное сотрудничество и установку в Щучине памятника Шарлю де Голлю

Dernière modification : 18/05/2021

Haut de page