Визит посла Франции Щучин: закладка первого камня будущего памятника капитану де Голлю (12 июля 2021 года) [fr]

Посол Франции и его супруга посетили Щучин 12 июля 2021 года по приглашению местных властей.

Целью этого визита была закладка первого камня будущего памятника, посвященного памяти капитана де Голля, военнопленного в Щучине в период с июля по октябрь 1916 года.

Речь Посла Франции (на белорусском языке)

Шаноўныя сябры!

Для нас з жонкай вялікі гонар знаходзіцца тут, разам з вамі, у такі важны момант.

Пачынае ажыццяўляцца праект, які мы рыхтавалі з уладамі Шчучына на працягу некалькіх гадоў. Я шчыра дзякую старшыні райвыканкама спадару Аляксею Садоўскаму і яго намесніцы спадарыні Алене Пасюце за падтрымку ў рэалізацыі гэтага вялікага праекта. Я таксама дзякую свайму суайчынніку спадару Ангану Мардэнізу, які будзе фінансаваць стварэнне і ўсталяванне помніка капітану дэ Голю. Без вашай дапамогі, спадар Анган, гэты праект хутчэй за ўсё не змог бы ажыццявіцца. Дзякуй вялікі!

Гэты помнік будзе нагадваць нам аб знаходжанні на беларускай зямлі 105 гадоў таму - з ліпеня па верасень тысяча дзевяцьсот шаснаццатага года, y часы нямецкай акупацыі - аднаго з самых выбітных французаў - капітана дэ Голя.
Фотаздымкі тых часоў, некаторыя з якіх былі вынайдзеныя некалькі дзён таму фондам дэ Голя, паказваюць штодзённае жыццё французскіх афіцэраў у палоне ў Шчучыне. Мы перададзім копіі гэтых фотаздымкаў у музей гісторыі Шчучыншчыны. Для мяне гэта кранальнае сведчанне падзеяў гэтага перыяду.

Малады капітан дэ Голь быў паранены пад Вердэнам падчас адной з незлічоных наступальных аперацый на фронце паміж Францыяй і Германіяй і, пасля некалькіх няўдалых спробаў уцячы з лагераў, ён быў пераведзены ў Шчучын. Знаходзячыся ў неспрыяльных абставінах, мы павінны захоўваць надзею і ніколі не здавацца. Гэта галоўнае пасланне, якое застаецца цалкам актуальным і сёння.

Стаўшы генералам, а затым прэзідэнтам, дэ Голь зрабіў важны ўклад у прымірэнне з Германіяй i аднаўленнe еўрапейскага кантынента. У Еўропе няма лепшых саюзнікаў і сяброў, чым Францыя і Германія, і гэтаму мы абавязаны менавіта генералу дэ Голю і канцлеру Адэнаўэру.

Я з нецярпеннем чакаю сустрэчы з вамі гэтай восенню на адкрыцці помніка. Мы ведаем, што гэта адыграе вельмі важную ролю ў развіцці турызму ў Шчучыне, а таксама ў развіцці адносінаў паміж нашымі краінамі.

Да хуткай сустрэчы і дзякуй за цёплы прыём!

Неопубликованные фотографии пребывания капитана де Голля и французских офицеров были переданы председателю Щучинского райисполкома Алексею Садовскому и его заместителю Елене Пасюте.

Памятник будет финансироваться как региональными властями, так и французской компанией, возглавляемой г-ном Онганом Морденизом, пионером французских инвесторов в области высоких технологий в Беларуси.

Памятник должен быть открыт к концу года.

Региональная пресса о событии:

«Гэты помнік аб’ядноўвае Беларусь і Францыю». У Шчучыне ўсталююць помнік Шарлю дэ Голю

Памятник выдающемуся французскому военному и государственному деятелю Шарлю де Голлю вскоре появится в Щучине. В честь начала строительства сегодня заложен первый камень

Дети рисуют Шарля де Голля:

JPEG JPEG

опубликован 15/07/2021

В начало страницы