Вярхоўны суд Беларусі: падаўжэнне тэрміну папярэдняга зняволення Марыі Калеснікавай (16 ліпеня 2021 г.) [fr] [ru]

Амбасадары Францыі, Германіі і Аўстрыі, а таксама першы дарадца Італіі прыбылі 16 ліпеня да Вярхоўнага суда Беларусі, дзе разглядалася апеляцыя на рашэнне аб падаўжэнні тэрміну папярэдняга зняволення Марыі Калеснікавай. Перыяд утрымання за кратамі спадарыні Калеснікавай рэгулярна працягваецца. Як і ў папярэднія разы, рашэнне аб падаўжэнні тэрміну ўтрымання спадарыні Марыі засталося нязменным.

Марыя Калеснікава далучылася да штабу Віктара Бабарыкі, кандыдата ад апазіцыі, якому не дазволілі ўдзельнічаць у прэзідэнцкіх выбарах 9 жніўня 2020 года, у якасці актывісткі. Яе арыштавалі 7 верасня 2020 года і з таго часу яна знаходзіцца ў зняволенні.

Спадарыню Калеснікаву абвінавачваюць у "змове з мэтай захопу ўлады неканстытуцыйным шляхам" і "стварэнні экстрэмісцкай групоўкі і кіраванні ёй".
Францыя, разам з усімі краінамі Еўрапейскага Саюза, заклікае вызваліць усіх зняволеных, якія ўтрымліваюцца за кратамі па палітычных матывах у Беларусі.

JPEG

Dernière modification : 19/07/2021

Haut de page