Заява Міністраў замежных спраў G7 па Беларусі [fr] [ru]

Заява Міністраў замежных спраў G7 па Беларусі

Дзяржаўны дэпартамент ЗША
Офіс афіцыйнага прадстаўніка
Даведка для СМІ
27 мая 2021 года

Тэкст наступнай заявы апублікаваны Міністрамі замежных спраў краін «Вялікая сямёркі» - Канады, Францыі, Германіі, Італіі, Японіі, Вялікабрытаніі і Злучаных Штатаў Амерыкі, - а таксама Вярхоўным прадстаўніком Еўрапейскага саюза.

Пачатак тэксту:

Мы, Міністры замежных спраў краін «Вялікая сямёркі» - Канады, Францыі, Германіі, Італіі, Японіі, Вялікабрытаніі і Злучаных Штатаў Амерыкі, - а таксама Вярхоўны прадстаўнік Еўрапейскага саюза, самым рашучым чынам асуджаем беспрэцэдэнтныя дзеянні ўладаў Беларусі, якія 23 мая арыштавалі незалежнага журналіста Рамана Пратасевіча і яго спадарожніцу Сафію Сапега, прымусіўшы сесці ў Мінску авіярэйс FR4978, на якім яны ляцелі.

Гэты крок паставіў пад пагрозу бяспеку пасажыраў і экіпажа самалёта. Ён таксама ўяўляе сабой сур’ёзны замах на правілы, якія рэгулююць грамадзянскую авіяцыю. Усе нашы краіны і нашы грамадзяне разлічваюць на тое, што кожная дзяржава будзе адказна выконваць свае абавязкі ў адпаведнасці з Чыкагскай канвенцыяй, каб грамадзянскія паветраныя судны маглі эксплуатавацца бяспечна і надзейна. Мы заклікаем Міжнародную арганізацыю грамадзянскай авіяцыі (ІКАО) тэрмінова разглядзець гэты выклік, кінуты яе правілам і стандартам.

Гэта дзеянне таксама з’яўляецца сур’ёзнай атакай на свабоду СМІ. Мы патрабуем неадкладнага і безумоўнага вызвалення Рамана Пратасевіча, а таксама іншых журналістаў і палітычных вязняў, якія ўтрымліваюцца пад вартай у Беларусі.

Мы будзем нарошчваць нашы намаганні, у тым ліку, у выпадку неабходнасці, шляхам ўвядзення дадатковых санкцый, для забеспячэння пададказнасці за дзеянні беларускіх уладаў.

Канец тэксту

Dernière modification : 08/07/2021

Haut de page