Знаёмства з кампаніяй Кравт, першай беларускай сеткай парфумерных крам (1 чэрвеня 2021) [fr] [ru]

1 чэрвеня дэлегацыя пасольства Францыі сустрэлася з заснавальнікамі кампаніі CRAVT Віктарам Дубавым і Валерам Кастукевічам.

Афіцыйны дыстрыб’ютар сусветных лідэраў парфумерна-касметычнай прадукцыі, CRAVT - першая беларуская сетка парфумерных крам, створаная амаль 30 гадоў таму, якая прапануе сваім спажыўцам больш за 110 брэндаў, у тым ліку французскія: Dior, Guerlain, Chanel, Givenchy, Clarins і іншыя.

Сустрэча дазволіла падрабязна спыніцца на бягучай сітуацыі на рынку касметычных сродкаў, якія трапілі, як і іншыя сектара, пад уздзеянне напружання ў сферы спажывання, і намеціць шляхі аднаўлення экспансіі французскіх брэндаў у Беларусі, якія па-ранейшаму карыстаюцца попытам у самых патрабавальных кліентаў.

JPEG

Dernière modification : 03/06/2021

Haut de page